Главная
Карта сайта
Написать письмо
Культура и искусство Гродненской области
Главная » Новости
Новости
11.10.2017
Хвала восеньскай шчодрасці і дабрабыту: у Воранаўскім раёне адзначылі свята “З рога ўсяго многа”
Хвала восеньскай шчодрасці і дабрабыту: у Воранаўскім раёне адзначылі свята “З рога ўсяго многа” Прайшло яно ў аграгарадку Больцінікі. 

Госці і жыхары мястэчка з песнямі і танцамі ўсхвалялі восень за багаты ўраджай. На свяце прайшло дэфіле ў касцюмах у выглядзе садавіны і агародніны, працавалі выстаўкі восеньскіх кампазіцый. Акрамя таго, арганізатары зладзілі кірмаш, дзе можна было набыць саджанцы, пагуляць у бяспройгрышную латарэю і атрымаць памятны падарунак ад аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Воранаўскага раёна. 

На галоўнай сцэне выступалі музыкі. У тым ліку і калектыў з Мінска “Гуляй, Бульбаш!” Нягледзячы на дажджлівую пагоду, госці свята не шкадавалі ног і пускаліся ў пляс.