Главная
Карта сайта
Написать письмо
Культура и искусство Гродненской области
Главная » Новости
Новости
29.12.2011
У Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі адбыўся калядны ранішнік “Святло Твайго Ражджаства”

28 снежня 2011 г. у Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі адбыўся калядны ранішнік “Святло Твайго Ражджаства” для дзяцей і іх бацькоў з Цэнтра дзённага знаходжання дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі пры Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.
Святочны настрой стварыў канцэрт-віншаванне польскага нацыянальнага ансамбля песні і танца “Ляхіці”. Пасля канцэрта дзеці пазнаёміліся з музеем, ім была праведзена экскурсія па выставе “Ражджаство Хрыстова. Каляды ў Беларусі”.  У вялікай выставачнай зале ля прыгажуні  ёлкі вадзіліся карагоды, гучалі вершы і спевы маленькіх гасцей музея.
Усе ўдзельнікі свята не засталіся без падарункаў ад Дзеда Мароза.

Нажмите на фото для увеличениия