Главная
Карта сайта
Написать письмо
Культура и искусство Гродненской области
Главная » Новости
Новости
12.03.2018
На Дзятлаўшчыне вясну гукалі
На Дзятлаўшчыне вясну гукалі
11 сакавіка ў вёсцы Горка Дзятлаўскага раёна ў рамках этна-праекта «Народнаму скарбу-век векаваць» пройшоў абрад «Гуканне вясны». 

Дзяўчынкі з дзiцячага фальклорнага гуртка «Званочкі» Дома фальклора вёскі Студзераўшчына ДУК «Дзятлаўскi РЦКiНТ» з прыгожымі саламянымі пташачкамі, вербнымі галінкамі ішлі па вёсцы і запрашалі людзей на ўзгорак — гукаць вясну. 

На ўзгорку ўпрыгожвалі дрэўца каляровымі стужкамі і печанымі пташкамі. Але перш, чым вясну гукаць, трэба зямліцу-матухну пачаставаць. У зямлю закопвалі саганчык з кашаю і гаварылі абрадавыя словы. Затым клікалі вясну, усхвалялі сонейка, падкідалі ў неба жаваранкаў. Зялёныя галінкі вярбы раздавалі людзям, каб птушкі іх убачылі і хутчэй прыляцелі. Затым вясну затанцоўвалі ў карагодзе. Дзяўчаткі беглі скочвацца з гары, каб спіна цэлы год не балела, а затым гушкаліся на арэлях і выказвалі свае пажаданні.Чым вышэй арэлі ўзляталі, тым хутчэй здзейсніцца пажаданне. 

гуканне-вясны-7.jpgгуканне-вясны-3.jpgгуканне-вясны-6.jpgгуканне-вясны-5.jpgгуканне-вясны-2.jpg
"Перамога"