Главная
Карта сайта
Написать письмо
Культура и искусство Гродненской области
Главная » Фотогалерея
Фотогалерея
10.04.2012
Выстава велікодных яек

У Гродзенскім  музее гісторыі рэлігіі адчынілася выстава велікодных яек.
Велікодныя яйкі – атрыбут галоўнага хрысціянскага свята – Уваскрэсення распятага на крыжы Ісуса Хрыста.
Згодна паданню першае велікоднае яйка паднесла рымскаму імператару Тыберыю (43 г. да н. э. – 37 г. н. э.) Святая раўнаапостальная Марыя Магдаліна, якая прыйшла для пропаведзі Евангелля пасля Узнясення Хрыста. Падараваўшы імператару курынае яйка – сімвал вечнага жыцця, Марыя Магдаліна прывітала яго словамі: “Хрыстос Уваскрос!”  На вачах імператара, які ўсумніўся ў сказанным, яйка набыло чырвоны колер.
Паводле падання ўсталяваўся звычай у знак веры хрысціян ва Уваскрэсенне і вечнае жыццё дарыць адзін аднаму на Пасху фарбаваныя яйкі.
На выставе экспануюцца 350 велікодных яек з фондаў музея, з асабістай калекцыі матушкі Гаўрыілы, ігуменні Гродзенскага Свята-Ражджаства-Багародзічнага жаночага манастыра.
Выстава “Радасць Вялікадня” будзе працаваць да сярэдзіны чэрвеня.