Главная
Карта сайта
Написать письмо
Культура и искусство Гродненской области
Главная » Фотогалерея
Фотогалерея
19.08.2013
Фестываль “Скарбы Гродзеншчыны”

16-17 жніўня 2013 года ў г.Ліда і в.Гудзевічы Мастоўскага раёна адбыўся  рэгіянальны фестываль абрадаў і рамёстваў “Скарбы Гродзеншчыны”, у якім бралі ўдзел 19 раённых Дамоў і Цэнтраў рамёстваў, звыш 100 майстроў народнай творчасці, 25 фальклорных і народных аматарскіх калектываў, 2 народныя тэатры моды, 5 гульнёвых тэатраў і гуртоў, былі прадстаўлены нацыянальныя стравы  (беларускія, татарскія, украінскія, літоўскія).
У рамках  праграмы фестывалю прайшла абласная выстаўка-конкурс выцінанкі “Папяровыя фантазіі”, выстаўкі-прэзентацыі, майстар-класы па 6 намінацыях. Ацэньвала конкурсную праграму  экспертная камісія  на чале са старшынё – Сахута Яўгенам Міхайлавічам, доктарам мастацтвазнаўства, прафесарам, старшынёй ГА“Беларускі саюз майстроў народнай творчасці”.
Былі вызначаны 27 лаўрэатаў фестывалю, 7 майстроў былі адзначаны спецыяльнымі  падарункамі  “За  захаванне і прадаўжэнне рэгіянальных традыцый”.
Вынікі

Нішто не перашкодзіла ўзнёсламу творчаму настрою фестываля.   Летняе сонейка сваімі промнямі яскрава высвеціла сапраўдныя скарбы Гродзеншчыны – традыцыйныя рамёствы Панямоння. Госці шасці абласцей рэспублікі, суседзі з Сувальшчыны (Польшча), жыхары г.Ліда і вёскі Гудзевічы сталі актыўнымі ўдзельнікамі шматлікіх майстар-класаў ад вядучых майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Другі па ліку фестываль традыцыйнай культуры Гродзенскай вобласці плануецца правесці  праз два гады на Смаргоншчыне.